Напрыканцы лютага ва ўстановах адукацыі, калектывах на прадпрыемствах і, нават, у крамах вакол магчыма пачуць беларускую мову. Больш таго, у гэта свята прынята адзначаць па-асабліваму, так кожны ахвотны меў магчымасць далучыцца да агульнай рэспубліканскай дыктоўкі. Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы гэтую ініцыятыву падтрымліваюць ужо сёмы год, і жадаючых паўдзельнічаць у такой дыктоўцы вялікая колькасць.
ІРЫНА КІТУРКА, РЭКТАР ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ:
– Принимают участие в этом мероприятии, в этой акции все наши студенты, которые проходят обучение в первую смену, приходят и те, кто учатся и во вторую смену, во всех корпусах нашего университета, в колледжах, они подключаются онлайн. К нам присоединились 12 дипмиссий из 12 различных стран наших дипмиссий посольства Беларуси в различных странах, за что мы им очень благодарны. И кроме этого наши друзья, наши коллеги из Москвы из других университетов наших партнёров.
Тэкст для дыктоўкі ў гэтым годзе выбралі асаблівы, гэта верш сучаснага беларускага паэта і празаіка Міколы Чарняўскага «За ўсё удзячны ім», лірычныя радкі якога прысвечаны 80-годдзю Вялікай Пераміогі.
ПАВЕЛ ВАЙЦЕХОВІЧ, СТУДЭНТ ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ:
Я з’яўляюся студэнтам Беларускай філагогіі другога курса, таму беларуская мова з’яўляецца неад’емнай часткай майго жыцця. Няма беларуса, які не ведае беларусскай мовы, гэта немагчыма. Беларус павінен ведаць беларускую мову, ён хоча, ён размаўляе, ён жыве гэтай мовай. Я як прадстаўнік моладзі, канешне, працягваю гэтую тэндэнцыю, каб захаваць беларускую мову і каб яна не страчвалася.
Аўтар: В. Чабярака
Аператар: А. Шапавалаў